Усе навіны

Джокавіч – спартсмен года па версіі L’Équipe. Холанд – на дзясятым месцы

28 снежня, 12:53

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч заняў 1-е месца ў рэйтынгу спартсменаў 2023 года па версіі L’Équipe.

36-гадовы серб у 2023 годзе ўзяў тытулы на Australian Open, «Ралан Гарос» і US Open і дайшоў да фіналу Уімблдона, саступіўшы там у пяці сэтах Карласу Алькарасу. Джокавіч скончыў сезон на першым радку рэйтынгу ATP.

Узнагарода найлепшаму спартсмену прысуджаецца L’Équipe з 1946 года для Францыі і з 1975 года для ўсяго свету. Рэйтынг складаецца паводле вынікаў тайнага галасавання, у якіх бяруць удзел журналісты выдання.

10-ка найлепшых спартсменаў 2023 года выглядае так:

1. Новак Джокавіч (тэніс, 876 балаў)

2. Лявон Маршан (плаванне, 361)

3. Макс Ферстапен (Формула-1, 348)

4. Ноа Лайлс (лёгкая атлетыка, 315)

5. Сiя Калісі (рэгбі, 216)

6. Марка Одэрмат (горныя лыжы, 197)

7. Ёханэс Бо (біятлон, 155)

8. Тадэй Пагачар (веласпорт, 151)

9. Мацье ван дэр Пул (веласпорт, 132)

10. Эрлінг Холанд (футбол, 130).