Усе навіны

У БДУФК арганізавалі капліцу

15 лютага, 22:45

У Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры арганізавана капліца ў гонар Казанскага абраза Божай Маці.

У мерапрыемстве, прысвечаным адкрыццю капліцы, прынялі ўдзел так званы міністр спорту Сяргей Кавальчук і мітрапаліт Веніямін, які паразмаўляў са студэнтамі і выкладчыкамі. Згодна з фармулёўкай Мінспорту Лукашэнкі, размова была пра «неабходнасць духоўнага развіцця ва ўмовах зменлівага свету».