Усе навіны

Сяргей Кавальчук: «Лукашэнка правільна крытычна ацаніў працу і галіны, і шмат якіх відаў спорту. Трэба правесці рэвізію»

29 лютага, 14:06

Так званы міністр спорту Лукашэнкi Сяргей Кавальчук падзяліўся меркаваннем аб нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.

– Лукашэнка правільна крытычна ацаніў працу і галіны, і многіх відаў спорту. Сёння не ўсе віды спорту паказваюць вынік. Але разам з тым ёсць у нас шмат станоўчых момантаў, якія паказваюць, што ў многіх відах спорту не проста ссунуўся вынік, а вынік ідзе ў нагу з часам.

Дзяржава ўкладае вялікія сродкі. Мы павінны гэтыя сродкі разумна і рацыянальна выкарыстоўваць, паказваць вынік спартоўцаў на міжнароднай спартовай арэне.

У кожным відзе спорту трэба правесці сумесна рэвізію, – сказаў Кавальчук.