Усе навіны

Бах пра крытыку з боку расiйскіх уладаў: «Яны пераходзяць ад «фашыста» да «разбуральніка Алімпіяды»

19 сакавіка, 14:25

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах расказаў аб крытыцы з боку расійскіх улад з-за допуску расіян і беларусаў да Алімпіяды-2024 у нейтральным статусе.

«Яны пераходзяць ад «фашыста» да «разбуральніка Алімпіяды і алімпійскага руху». Я ня ведаю, ці ідзе гэта ад самога Уладзіміра Пуціна. Я не правяраю тэлеграм кожны дзень, я не настолькі мазахіст.

Мы павінны прыняць некалькі рашэнняў наконт таго, ці будуць удзельнічаць у цырымоніях нейтральныя спартсмены, а таксама структуры, якая будзе адказваць за іх маніторынг.

З Крамлём не было ніякіх абменаў думкамі ўжо некалькі гадоў, улічваючы тое, што адбывалася раней. Мы таксама бачым каментарыі, сфармуляваныя ў вельмі агрэсіўным тоне ўрада.

МАК не робіць ніякіх каментароў, але мы бачым, што агрэсіўнасць урада расце з кожным днём: супраць МАК, супраць Гульняў, супраць мяне», – сказаў Бах для Le Monde.

Нагадаем, што 8 снежня МАК дапусціў беларускіх і расійскіх спартсменаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе.

Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.