МАК стварыў камісію, якая будзе займацца праверкай спартсменаў з беларускім і расійскім пашпартамі
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) стварыў камісію па праверцы адпаведнасці атлетаў з расійскімі і беларускімі пашпартамі крытэрыям нейтральнасці.
У склад камісіі ўвайшлі тры прадстаўнікі:
Ніколь Ховерц – віцэ-прэзідэнт МАК, кіраўнік групы экспертаў
Паў Газоль – прадстаўнік Камісіі па этыцы МАК
Сін Мін Рю – прадстаўнік Камісіі спартсменаў МАК
Працу гэтай камісіі будзе падтрымліваць Пакерэт Жырар Запелі, галоўны спецыяліст МАК па этыцы і выкананні патрабаванняў, якая будзе выконваць функцыі сакратара гэтай камісіі.
Раней паведамлялася, што 7 беларускіх спартсменаў ужо кваліфікаваліся на Алімпіяду, але па падліках «Трыбуны» ліцэнзій восем, акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў некалькіх відах кваліфікацыя працягваецца пры ўдзеле беларусаў.