Усе навіны

Беларус Ласоўскі выйграў мінімум 669 тысяч долараў на турніры ў покер

17 траўня, 14:28

Гулец у покер з Беларусі Арцём Ласоўскі стаў пераможцам турніру $40 000 NLH 7-Handed Mystery Bounty, які праходзіць у рамках серыі Triton Poker Super High Roller Series.

Турнір доўжыўся два дні, у ім быў зарэгістраваны 151 уваход. Кожны прынёс у агульную касу 40 тысяч долараў.

Такім чынам, агульны прызавы фонд склаў 6 040 000 даляраў.

Перамога прынесла Ласоўскаму мінімум 669 тысяч долараў. Другая частка прызавых будзе разыграна ў фармаце латарэі: Ласоўскі выбера наўздагад 12 канвертаў, у адным з якіх 0 долараў, у астатніх знаходзіцца мінімум 40  тысяч долараў. Таксама ў адным канверце – 400 тысяч долараў, яшчэ ў двух – па 200 тысяч долараў.