💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

Данілевіч у апошнім слове на судзе: «Што тычыцца заявы ў МАК і фактаў, звязаных з гэтым. Я не бачу доказаў таго, што я складаў дакумент. Не даказана таксама, што я правіў гэты дакумент»

29 красавіка 2023, 09:33

Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў словы экс-кіраўніка федэрацыі рэгбі Аляксандра Данілевіча, якія ён казаў на працэсе 10 красавіка, дзе рэжымны суд па горадзе Мінску даў адвакату 10 гадоў калоніі.

– Што тычыцца заявы ў Міжнародны алімпійскі камітэт і фактаў, звязаных з гэтым. Я не бачу доказаў таго, што я складаў дакумент. Не даказана таксама, што я правіў гэты дакумент. Я сёння пачуў з вуснаў паважанага дзяржаўнага абвінаваўцы, што дакумент, які быў у мяне, скажам так, пайшоў у якасці заявы ў Міжнародны алімпійскі камітэт. Калі ўважліва паглядзець на тыя версіі дакумента, якія былі першапачаткова, якія прынеслі мне ў офіс, і таго дакумента, які быў пад арыштам, апублікаваны ў сетцы Інтэрнэт – калі не памыляюся, на сайце «Трыбуна» тэксты не ідэнтычныя, яны адрозніваюцца. Таксама звярну ўвагу Высокага суда на тое, што дакумент, першапачаткова які мне быў прадстаўлены, ён быў на англійскай мове. Пытанне: навошта мне было складаць дакумент на англійскай мове? Я ведаю англійскую мову, я гэта пацвярджаю. Але навошта мне было складаць на англійскай мове? Я ўсе дакументы складаю на рускай або беларускай мовах, пры гэтым я магу рабіць пераклад.

Далей, у матэрыялах ёсць унікальная фраза, што я меў дачыненне да адпраўкі заявы ў Міжнародны алімпійскі камітэт, у тым ліку з дапамогай адпраўлення ў сетцы інтэрнэт. Наогул мы не ведаем, хто і якім чынам гэты дакумент адпраўляўся ў Міжнародны алімпійскі камітэт. Ці было гэта заказное апавяшчэнне? Можа, гэта было адпраўлена па інтэрнэце. Так, пасля гэта было апублікавана. Я ведаў гэта, знаёміўся з матэрыяламі справы, гэта было апублікавана на сайце, у рамках інтэрв'ю на сайце »Трыбуна«. Але якое я маю дачыненне да адпраўкі гэтага дакумента? – прыводзіць словы Данілевіча паваабарончы цэнтр «Вясна».

Нагадаем, што сярод абвінавачванняў было таксама інтэрв’ю для Tribuna.com, аднак Данілевіч размаўляў з Telegram-каналам «О, спорт! Ты – мир!», а «Трыбуна» толькі перапячатала даны матэрыял.