Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па кулявой стральбе Чайка: «Накіроўваем запыты ў міжнародную федэрацыю для таго, каб нас дапусцілі»

30 лістапада, 15:13

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па кулявой стральбе Вікторыя Чайка пракаментавала магчымасць беларускіх спартоўцаў выступіць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

– Мы пастаянна адпраўляем запыты ў міжнародную федэрацыю для таго, каб нас дапусцілі і ў выпадку допуску растлумачылі тыя палажэнні, па якіх мы можам прыняць удзел у спаборніцтвах.

Пакуль мы ў стане чакання, нарада міжнароднай федэрацыі стралковага спорту адбудзецца 5 снежня. Гавораць, што гэта будзе заключная сустрэча, мы чакаем.

У наступным годзе ў нас засталося два ліцэнзійныя старты: чэмпіянат Еўропы па стралковай зброі і міжнародны турнір у Бразіліі, у нас ёсць два шанцы на заваяванне ліцэнзій, – сказала Чайка.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.