Усе навіны

Канькабежка Зуева: «У Беларусі пакуль без канкурэнцыі і матывацыі складана паказваць вельмі высокія вынікі»

18 лютага, 15:58

Беларуская канькабежка Марына Зуева расказала, у якім стане зараз у Беларусі гэты від спорту.

– На ваш погляд, ці ёсць сёння ў беларускай камандзе годны канкурэнт стаеру Марыне Зуевай?

– Думаю, хто хацеў бы скласці канкурэнцыю, той бы і склаў. Але факты гавораць самі за сябе. У Беларусі ёсць маладыя і таленавітыя спартсмены, але ім патрэбны значны якасны штуршок, каб вырасці і выйсці на больш высокі сусветны ўзровень. Хто пажадае, той, канешне, можа гэтага дасягнуць пры адпаведных умовах падрыхтоўкі. Але пакуль без канкурэнцыі і матывацыі, без барацьбы сусветнага ўзроўню, на мой погляд, складана паказваць вельмі высокія вынікі, што робяць топспартсмены на міжнароднай арэне.

– Марына, Вы аптымістка па жыцці ці не? Сёння ці не штодня міжнародныя федэрацыі аб'яўляюць пра допуск беларускіх спартоўцаў на міжнародныя старты ў нейтральным статуце. Ці ёсць, на ваш погляд, надзея, што і нашыя канькабежцы ў бліжэйшы час атрымаюць такі «дазвол» на ўдзел у чэмпіянатах Еўропы, Кубках і чэмпіянатах свету, Алімпійскіх гульнях?

– Хочацца верыць, што я аптымістка. З такім падыходам лягчэй жыць. І надзея, у мяне, канешне, ёсць, што беларускіх канькабежцаў дапусцяць на міжнародныя старты. Хай хуткім часам так і здарыцца, – адказала Зуева.