Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Курловіч: «Да трэнерскага штаба далучыўся Гладчанка»

14 траўня, 20:20

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Міхаіл Курловіч расказаў аб папаўненні ў трэнерскім штабе каманды.

– У гэтым годзе да нацыянальнай каманды далучыцца Станіслаў Гладчанка – двойчы фіналіст Алімпійскіх гульняў. Будзе разам са мной працаваць трэнерам са старэйшай камандай, будзе дапамагаць.

Па юніёрах у нас ёсць Арцём Башлакоў: ён таксама прадстаўнік нацыянальнай каманды. Былі ў яго вынікі на Універсіядзе і чэмпіянатах Еўропы. Ён якраз выкарыстоўвае свой досвед у працы з моладдзю, – сказаў Курловіч.