Усе навіны

Сабаленка зарабіла 777 тысяч долараў прызавых за Уімблдон

13 ліпеня, 19:39

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў паўфінале прайграла Онс Жабер з Туніса (7:6, 4:6, 3:6). За выхад у паўфінал Уімблдона Сабаленка зарабіла 600 тысяч фунтаў стэрлінгаў (прыкладна 777 тысяч долараў – Tribuna.com).

Пераможца турніру атрымае 2 мільёны 350 тысяч фунтаў стэрлінгаў (2 мільёны 990 тысяч долараў – Tribuna.com). Фіналістка турніру атрымае 1 175 000 фунтаў стэрлінгаў (прыкладна 1 523 500 долараў – Tribuna.com).