Усе навіны

Алькарас перамог Джокавіча і выйграў «Уімблдон»

16 ліпеня, 21:00

Сёння, 16 ліпеня, адбыўся фінальны матч «Уімблдона» сярод мужчын.

Іспанец Карлас Алькарас (№1 АТР) адолеў серба Новака Джокавіча (№2 АТР). Матч працягваўся 4 гадзіны і 46 хвілін.

Іспанец выйшаў наперад у асабістых сустрэчах – 2:1. Тэнісісты ўпершыню згулялі разам на траве.

Для Джокавіча гэта 5-ы запар фінал «Уімблдона», а таксама 35-ы фінал турніру «Вялікага шлема» – ён абнавіў рэкорд, які яму і належаў.

Алькарас другі раз у кар“еры згуляў у фінале турніру «Вялікага шлема». Гэта быў яго першы фінал «Уімблдона».

Па выніках турніру Карлас застанецца першай ракеткай свету.

«Уімблдон»

Лондан, Вялікабрытанія

3 – 16 ліпеня 2023 года

Турнір «Вялікага шлема»

Прызавы фонд – 44 700 000 фунтаў

Адкрытыя корты, трава

Фінал

Карлас Алькарас (Іспанія) – Новак Джокавіч (Сербія) – 1:6, 6:6 (8:6), 6:1, 3:6, 6:4