Усе навіны

Рождэр Федэрэр: «У будучыні хачу гуляць выставачныя гульні, таму хачу заставацца ў форме»

15 кастрычніка, 19:50

20-разовы ўладальнік «Вялікага шлема» Роджэр Федэрэр распавёў, як падтрымлівае фізічную форму праз год пасля завяршэння прафесійнай кар'еры.

«Я стараюся хадзіць у спартыўную залу чатыры разы на тыдзень, і сам не магу паверыць, што ў мяне гэта атрымліваецца. Я паставіў дома некалькі трэнажораў, якія набыў літаральна праз тыдзень пасля Кубка Лэйвера ў Лондане.

Пасля завяршэння карʼеры ў мяне нарэшце зʼявілася трэнажорная зала. Крыху дзіўна, што яна зʼявіўся ўжо пасля выхаду на пенсію, але зараз мне даводзіцца ёй карыстацца. У мяне добра гэта атрымліваецца.

Я больш не гуляю ў тэніс, так што цяпер мне даводзіцца быць крыху больш уважлівым да свайго рацыёну. У будучыні я хачу гуляць выставачныя матчы, таму хачу заставацца ў форме.

Я раблю ўсё – кардыё, крыху сілавых трэніровак. Затым – больш практыкаванняў на прэс і шмат практыкаванняў, якія карысныя для спіны. Трэба быць асцярожным. Я лічу, што калі ты менш рухаешся, то цела баліць мацней.

Таму я лічу, што рухацца заўжды карысна. Гэта сапраўды дапамагае мне адчуваць сябе лепш», – сказаў Федэрэр.

Нагадаем, Федэрэр завяршыў выступленні на прафесійным узроўні ў верасні мінулага года. Разам з Рафаэлем Надалем легендарны швейцарац прайграў Джэку Соку і Фрэнсісу Тыяфу (6:4, 6:7, 9:11) у матчы Кубка Лейвера.