АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Сінер выйшаў у фінал Выніковага турніру ATP, абгуляўшы Мядзведзева
18 лістапада, 20:04
Італьянскі тэнісіст Янік Сінер (№ 4 ATP) абыграў расіяніна Данііла Мядзведзева (№ 3 ATP) у паўфінале Выніковага турніру – 6:3, 6:7(4). 6:1.
Італьянец трэці раз запар абыграў Мядзведзева, лік у асабістых сустрэчах 3-6. Матч працягваўся 2 гадзіны 25 хвілін.
Сінер 10 разоў падаў навылёт, дапусціў 2 падвойныя памылкі і рэалізаваў 3/7 брэйк-поінта. На рахунку Мядзведзева 10 эйсаў, 2 падвойныя памылкі і ніводнага з 2 рэалізаваных брэйк-поінтаў.
За тытул італьянец пазмагаецца з пераможцам матча Новак Джокавіч – Карлас Алькарас.
ATP Finals
Турын, Італія
12 – 19 лістапада 2023 года
Выніковы турнір ATP
Прызавы фонд – 15 000 000 даляраў
Крытыя корты, хард
Паўфінал
Янік Сінер (Італія) – Данііл Мядзведзеў – 6:3, 6:7(4). 6:1