Усе навіны

Кірыл Маскевіч: «Сістэма адбору на Алімпіяду вельмі жорсткая, не зусім аб'ектыўная»

17 траўня, 15:23

Беларускі барацьбiт грэка-рымскага стылю Кірыл Маскевіч расказаў аб адборы на Алімпійскія Гульні. Ураджэнец Барысава стаў уладальнікам ліцэнзіі.

– Акцэнт у грэка-рымскай барацьбе на сусветнай арэне ў вялікіх працэнтных суадносінах прыпадае на Еўропу. Напэўна, у топ-5 кожнай вагавой катэгорыі трапляюць чатыры еўрапейцы. Таму ліцэнзійны турнір быў вельмі моцны. Нават на сусветным старце ў асноўным канкурыравалі еўрапейцы.

Было праблематычна збіраць ліцэнзіі з першай спробы. Сказаў бы, што сыстэма адбору вельмі жорсткая, не зусім аб'ектыўная. Нават моцныя спартоўцы, якія замацаваліся на высокім узроўні, не патрапілі на Алімпіяду, – сказаў Маскевіч.