Усе навіны

У спіс «тэрарыстаў» унесены экс-працаўнік РЦАП па лёгкай атлетыцы Васілевіч

28 студзеня 2023, 23:21

Экс-працаўніка рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Мікалая Васілевіча ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».

Яго абвінавачваюць у «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці», па гэтым артыкуле пагражае ад 8 да 12 гадоў турмы.

Васілевіч ўтрымліваецца ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага. Іншыя падрабязнасці справы невядомыя.