Усе навіны

Анастасія Мірончык-Іванава: «Вучуся ў Акадэміі кіравання. Хачу быць карыснай краіне і нашаму народу»

17 ліпеня, 20:40

Беларуская лёгкаатлетка, падпісантка прарэжымнага ліста Анастасія Мірончык-Іванава расказала аб тым, што атрымлівае трэцюю адукацыю.

– Пакуль вучуся ў Акадэміі кіравання пры [так званым] прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Застаўся год.

Гэта мая трэцяя адукацыя пасля Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Юрыдычная адукацыя, адукацыя кіраўніка даюць шмат новых ведаў.

Калі чалавек адчувае, што заседзеўся недзе, трэба абавязкова ўкладваць у сябе, ісці на курсы, паступаць у інстытут.

– Як з'явілася думка аб акадэміі? Ці не ад пачуцця, што засядзеліся ў спорце?

– Рашэнне прыйшло спантанна. Мы з мужам думалі, што спорт не вечны і аднойчы трэба будзе шукаць сябе ў нечым яшчэ. Але пакуль канчаткова не страчу цікавасць да лёгкай атлетыкі, пакідаць яе не планую.

Я яшчэ марыла і трайны скачок паспрабаваць. Можна сумяшчаць.

Хачу быць карыснай краіне і нашаму народу як у спартыўнай сферы, так і ў грамадскай дзейнасці, – сказала Мірончык-Іванава.