Усе навіны

Ціманоўская пра выступ на «27th Forum 2000»: «Я хацела сказаць, што магчыма працягваць кар'еру і працягваць змагацца з дыктарутай»

18 кастрычніка, 19:36

Крысціна Ціманоўская пркаментавала свой удзел у канферэнцыі «27th Forum 2000» у Празе.

«Асабліва выносіўся на парадак дня кантэкст таго, што тыя, хто падтрымліваюць рэжым і вайну, не павінны прымаць удзел у гульнях. У той час як тыя, хто супраць рэжыму, павінны быць дапушчаны і, акрамя гэтага, ім павінна аказвацца дапамога. У тым ліку і фінансавая, каб яны маглі працягваць спартыўныя кар'еры і мелі магчымасць нагадваць свету пра тое, што адбываецца ўнутры іх краіны.

Сваім выступам на форуме я хацела сказаць, што магчыма працягваць карʼеру і працягваць змагацца з дыктатурай, маючы падтрымку (у маім выпадку з боку Польшчы і BSSF. Я прапанавала грамадскім арганізацыям зірнуць на гэта інакш і знайсці варыянт дапамогі рэпрэсаваным спартоўцам, а таксама дапусціць іх да гульняў.

Іншыя ўдзельнікі прапанавалі стварыць дэкларацыю, падпісваючы якую спартоўцы з Беларусі і Расіі змогуць прыняць удзел у гульнях, але ўсе разумеюць, што гэта даволі складаны працэс, а часу застаецца мала.

Хачу верыць у тое, што ўсё ж такі грамадскія арганізацыі і МАК у тым ліку прымуць дакладнае рашэнне наконт удзелу спартоўцаў з гэтых краін, а таксама звернуць увагу на рэпрэсаваных спартоўцаў і створаць для іх, магчыма, нейкі фонд дапамогі», – сказала Ціманоўская.