Усе навіны

Ціманоўская пра развод з мужам: «Пытаюцца: «Як жа яго падарункі»? Ні адна машына не акупіць здрады»

26 кастрычніка, 18:33
5

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за Польшчу, пракаментавала развод з мужам.

«Што да былога. Афіцыйна я абвясціла пра раставанне 26 верасня, але фактычна мы не разам ужо з пачатку жніўня, калі я з'язджала на чэмпіянат міру. Проста тады я палічыла, што гэтая інфармацыя будзе лішняй у сацсетках.

Таму хацелася б ужо раз і назаўжды гэтую тэму закрыць. Мы не разам ужо 3 месяцы. У кожнага новае жыццё і новыя адносіны. Нашы скончыліся даўно (вельмі даўно), хутчэй за год таму, але мы чамусьці цягнулі раставанне.

На фоне ўсяго пражытага досведу магу сказаць адно: калі адчуваеце, што астылі да чалавека, то адпусціце. Калі хоць раз вас здрадзілі, то зробяць гэта зноў. Словы – гэта толькі словы. Важныя ўчынкі. Не трымайце таго, хто не хоча быць побач з вамі.

І нават задараванне падарункамі, каб загладзіць сваю віну, не выратуюць сітуацыю. Ні адна машына ў свеце не акупіць здрады. Кажу гэта для таго, каб вы перасталі ў мяне пытацца: А як жа машына? А як жа падарункі?

Гэта ўсё не варта таго. І я шчаслівая, што зразумела гэта. Няхай і такім досведам», – напісала Ціманоўская.