Усе навіны

Лёгкаатлетка Жук: «Беларуская мова ад рускай адрозніваецца ў корані. Чыстую беларускую чалавек з Расіі не зразумее»

28 лістапада, 08:27

Беларуская лёгкаатлетка Ірына Жук у жывым эфіры свайго TikTok адказала на пытанне пра адрозненнi беларускай і рускай моў.

– Як беларуская мова адрозніваецца ад рускай?

– На самрэч адрозніваецца ў корані. Яна мае іншае напісанне. Літары нібыта кірыліца, але ёсць дадатковыя літары ў беларускай мове. Яна па-іншаму гучыць, там іншая граматыка. Увогуле, яна адрозніваецца ад рускай мовы, безумоўна. І калі размаўляць на чыста-чыста-чыста беларускай мове, то чалавек з Расіі не зразумее чалавека з Беларусі. Гэта вельмі складана.

Напрыклад, калі я мела зносіны з расійскімі спартсменамі і казала слова «шуфлядка», гэта скрыня высоўная, на мяне рускія спартсмены глядзелі такія: «Што ты зараз сказала? Можаш, калі ласка, на рускай?» – сказала Жук.