Усе навіны

Ціманоўская паўтарыла асабісты рэкорд на дыстанцыі 60 метраў

21 студзеня, 20:53

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за Польшчу, на турніры ў Люксембургу паўтарыла асабісты рэкорд на дыстанцыі 60 метраў.

Беларуска паказала вынік у 7,21 секунды, што дазволiла ёй заняць трэцяе месца.

Раней такі ж час Ціманоўская паказвала на турнiрах 18 лютага 2017 года ў Магілёве і 18 студзеня 2019 года ў Мінску.