Усе навіны

Арзамасава абвясціла пра прыпыненне трэнерскай кар’еры: «Увесь фокус увагі – старэйшай дачцы, вельмі няпростая сітуацыя»

9 лютага, 20:15

Беларуская экс-бягуха Марына Арзамасава абвясціла ў сваім інстаграме пра прыпыненне трэнерскай кар'еры.

«Зараз увесь свой фокус увагі я накіроўваю аднаму з найважнейшых людзей у маім жыцці – старэйшай дачцы. Наша сям'я праходзіць праз вельмі няпростую сітуацыю. Мы абавязкова справімся, але на гэта спатрэбіцца шмат часу і сіл. На дадзены момант я цалкам спыняю сваю трэнерскую працу.

Я пакуль не ведаю, калі буду гатова прыступіць да яе. Магчыма, праз некаторы час пачну пакрысе пісаць і паведамляць, як у нас развіваюцца падзеі. Гэта не стварэнне інтрыгі, і я не спрабую выклікаць да сябе цікавасць ці жаль.

Усё будзе добра, і мы абавязкова зладзімся з гэтай гісторыяй! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!» – Напісала Арзамасава.