Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Партнёрка Ціманоўскай па зборнай Польшчы атрымала імянную ляльку Barbie. Патрапіла ў топавую кампанію з найлепшымі спартсменкамі свету

Партнёрка Ціманоўскай па зборнай Польшчы атрымала імянную ляльку Barbie. Патрапіла ў топавую кампанію з найлепшымі спартсменкамі свету

Неверагодная дэталізацыя.

Аўтар — Pam-pam
22 траўня, 15:40
Партнёрка Ціманоўскай па зборнай Польшчы атрымала імянную ляльку Barbie. Патрапіла ў топавую кампанію з найлепшымі спартсменкамі свету

На пачатку траўня стала вядома, што беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская адправіцца на Алімпіяду ў Парыж у складзе польскай эстафетнай каманды 4х100. Зборная Польшчы выйграла кваліфікацыйны забег на чэмпіянаце свету, які праходзіў на Багамскіх астравах, і заваявала запаветную ліцэнзію.

Адной і галоўных аўтараў гэтай перамогі стала польская спартсменка Ева Свабода – адзіная ў зборнай Польшчы, хто бегае 100-метровыя дыстанцыі хутчэй за Ціманоўскую.

Кароннай дыстанцыяй спартсменкі можна назваць бег на 60 метраў. У гэтай дысцыпліне Свабода заваёўвала срэбра ЧС у памяшканні, 2 срэбра і 1 золата ЧЕ ў памяшканні. Акрамя таго, у 2015-м годзе Свабода устанавіла новы юніёрскі рэкорд на гэтай дыстанцыі (7,21с).

На яркую спартсменку звярнулі ўвагу ў кампаніі Mattel, якая з'яўляецца вытворцам лялькі Barbie. Да Алімпійскіх гульняў у Парыжы кампанія выпусцілі серыю імянных ляляк у гонар 9 выбітных спартовак, якія зʼяўляюцца ролевымі мадэлямі для дзяўчынак ва ўсім свеце, сярод якіх зʼявілася і Свабода. Астатнімі гераінямі сталі амерыканская тэнісістка Вінус Уільямс, футбалісткі з Аўстраліі і Канады Мэры Фаулер і Крысцін Сінклэйр, гімнасткі з Бразіліі і Мексікі Рэбека Андрадзе і Алекса Марэна, іспанская паралімпійка Сюзана Радрыгес, італьянская плыўчыха Федэрыка Пелегрыні і чэмпіёнка па боксе з Францыі Эстэль Маселі.

Лялька Свабоды надзвычай дэталізаваная – на яе пластыкавае цела нанеслі такія ж татуіроўкі як і лёгкаатлеткі.

Гэта не першы раз, калі Mattel звяртае сваю ўвагу на спартовак. Раней яны ўжо выпускалі імянныя лялькі, напрыклад украінскай фехтавальшчыцы Вольгі Харлан.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты