Усе навіны

Трэнер «Мiнска» Вяргун пасля 8 паражэнняў запар: «Спыняцца і задавальняцца дасягнутым не варта»

7 лістапада 2022, 22:15
1

Галоўны трэнер «Мінска» Расціслаў Вяргун пракаментаваў паражэнне ад УНІКС (54:58) у Адзiнай лізе ВТБ.

Нагадаем, «Мінск» у гэтым сезоне мае 8 паражэнняў у 8 гульнях.

«Вельмі хочацца верыць, што ў Мiнску аматарам баскетбола спадабалася сённяшняя гульня. Гэта будзе ўжо маленькай перамогай, ім дзякуй за падтрымку. Я хлопцам сказаў, што на гэтым узроўні няма паняцця «добрая гульня, прагрэс». На гэтым узроўні важны вынік.

Пакуль у нас нуль перамог. Спыняцца і задавальняцца дасягнутым не трэба, і ўсе падобныя думкі трэба гнаць прэч, каб рыхтаваць сябе да новай працы, да новых задач», – сказаў Вяргун.