Усе навіны

Трэнер «Мінска»  Вяргун пра паражэнне ад «Пармы»: «Саступілі суперніку практычна ва ўсіх кампанентах гульні»

13 снежня 2022, 21:17

Галоўны трэнер «Мінска» Расціслаў Вяргун падвёў вынікі гульні клуба супраць «Пармы» (62:85).

– Саступілі суперніку практычна ва ўсіх кампанентах гульні. Мы саступаем і ў памеры, і ў сіле, і ў майстэрстве. Таму чакаць дзіва не даводзіцца. Гульня дыктуе свае правілы, нам патрэбна развівацца, рабіцца моцнымі хаця б у майстэрстве – у тым, на што мы можам паўплываць", – сказаў Вяргун.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com