Усе навіны

Рыжанкоў пра стварэнне каманды ў Салігорску: «Раіў бы «Мiнску» напружыцца. Калі «Беларуськалій» возьмецца за рэалізацыю праекту, гэта будзе сур'ёзны выклік»

13 верасня, 11:13

Кіраўнік ФББ Максім Рыжанкоў падзяліўся меркаваннем аб магчымым стварэнні ў Салігорску баскетбольнай каманды.

– «Мiнск» яшчэ больш замацуе за сабой статус базавага клуба па падрыхтоўцы для нацыянальных зборных каманд, прынамсі, па баскетболе 3х3, дзе сёння ёсць магчымасць паказаць вынік на міжнароднай арэне.

Думаю, гэта не падарве іх майстэрства і вынікі і ў класічным баскетболе, на які таксама разьлічваем.

Раіў бы ім напружыцца. Бо ўсе чулі заяву кіраўніцтва «Беларуськалія», які распавёў, што яны паспяховыя не толькі ў вытворчасці, але і ў спорце. І па прыкладзе іншых гульнявых відаў, дзе ў іх самыя топавыя месцы, было заяўлена стварыць баскетбольную каманду.

І калі яны возьмуцца за рэалізацыю праекту, гэта будзе вельмі сур'ёзны выклік для клуба «Мiнск». Таму ім трэба выкарыстоўваць гэты год, так бы мовіць, для нарошчвання мускулаў, – сказаў Рыжанкоў.

«Беларуськалій» знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і ЕС пасля нападу Расіі на Украіну ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі.