Усе навіны

Баскетбольны блогер Уткіна: «Падпісала фота Рыжанкова і Віктара Лукашэнкі «Прыкарытнікі» – з БФБ заявілі, маўляў, абраза»

29 верасня, 09:17

Баскетбольны блогер Анастасія Уткіна прыгадала, як яе адшуквалі за надпісы ў адрас Максіма Рыжанкова і Віктара Лукашэнкі.

«Падчас жэсці пасля выбараў, я працавала ў «Рэгіянальнай газеце» ў Маладзечне і паралельна вяла блог пра баскетбол. Разумела, што ў нейкі момант і да нас у газету могуць прыйсці, таму загадзя перадала паролі ад блогаў сябрам-журналістам. У ліпені 2021-га ў газету дашлі, узялі ў тым ліку і мяне, але правялі допыт і адпусцілі. Пры гэтым забралі тэхніку – я ўвогуле была тры дні без сувязі, без выхаду ў інтэрнэт. Пра тое, што пра маё затрыманне напісалі ў СМІ, даведалася ўжо пасля таго, як праз тры дні пасля допыту з'ехала ва Украіну.

А яшчэ праз тыдзень я даведалася, што маіх былых калегаў, якія засталіся ў Беларусі, выклікалі на допыт наконт мяне. Я ў сваім канале «Пляцоўка» размясціла фота Рыжанкова і Віктара Лукашэнкі, дзе яны адчынялі нейкую баскетбольную пляцоўку, і напісала: «Прыкарытнікі». І з федэрацыі баскетбола [да сілавікоў Лукашэнкі] паступіла заяву на мяне – маўляў, абраза. Але ведаю, што нічым гэтая гісторыя не скончылася. Людзей проста папыталіся і адпусцілі. Потым яшчэ прыходзілі да маіх бацькоў пару разоў, спрабавалі даведацца, дзе я», – распавяла Уткіна.