Усе навіны

Максім Рыжанкоў: «Бацька быў суцэльным чалавекам, які валодаў багатым жыццёвым вопытам»

5 снежня, 14:15

Кіраўнік БФБ Максім Рыжанкоў падзяліўся ўспамінамі пра свайго бацьку – Уладзіміра Рыжанкова, былога міністра спорту і турызму, а таксама старшыню НАК.

«У той час нават я не задумваўся ніколі, які ён бацька. Я фактычна рабіў першыя крокі ў дарослым жыцці. Бацька у 51 год пайшоў з жыцця. Але сёння, вядома, азіраючыся назад, з пункту гледжання пражытых гадоў, а мне столькі сёння, колькі бацьку было, калі ён пайшоў з жыцця, я разумею, наколькі гэта была вельмі моцная асоба.

Ён вельмі цэльны чалавек, які валодаў вельмі багатым жыццёвым вопытам. Чалавек, які фактычна з ляснога хутара дайшоў да пасады міністра спорту і турызму. Але гэта проста фантастыка на той час.

Пачаўшы жыццёвы шлях з аўтадарожнага тэхнікума нават, прайшоўшы столькі выпрабаванняў, гэта загартавала яго. Зрабіла сапраўды чалавекам, які разумее жыццё.

Яго, канешне, пазіцыі ў алімпійскім руху былі вельмі высокія. У яго быў шалёны аўтарытэт. Не ведаю нават чаму, таму што па-ангельску ён не размаўляў.

Але ён, насамрэч, быў настолькі з адкрытай душой, што гэта падкупляла гэтых еўрапейскіх спартовых службоўцаў.

Ён сябраваў з Самаранча (Хуан Антоніа – 7-ы прэзідэнт МАК). У нас розных падарункаў ад Самаранча у сям'і дастаткова.

І я скажу, па тыя часах, ён, сярод усіх міністраў спорту краін СНД і прэзідэнтаў Алімпійскіх камітэтаў, быў самым ушанаваным і самым паважаным у міжнародным Алімпійскім руху», – сказаў Рыжанкоў.