Усе навіны

Туміловіч пра поспехі пляжнага футбола Беларусі: «Гуляюць, а не выходзяць біцца з лозунгамі. Тут не патрабавалі паміраць за сцяг»

21 лютага, 17:25

Экс-варатар зборнай Беларусі, а цяпер галоўны трэнер каманды па пляжным футболе «Крышталь» Генадзь Туміловіч у інтэрв'ю блогу «Люди» распавёў, чаму ў беларускай каманды атрымліваецца паказваць выніковы футбол на ЧС у Дубаі.

– «Пляжнікі» – тыя, хто не зайграў у вялікім футболе?

– Ёсць такое, чаго тут хаваць. Многія спрабуюць сілы ў вялікім футболе, потым, калі не атрымліваецца, ідуць у міні-футбол, а ўжо затым у «пляжку». Зваротных прыкладаў наўскідку не прывяду.

– Чаму беларусы не могуць паказаць такі вынік у вялікім футболе або параўнання зусім недарэчныя?

–  Апошнія гады пляжны футбол у Беларусі – ледзь адзіны гульнявы від спорту, які не проста канкурэнтаздольны, але і дае вынік за кошт прафесіяналізму трэнера, гульцоў і кіраўніцтва федэрацыі.

Усё проста: пляжны футбол у Беларусі развіваўся натуральным шляхам. У ім працавалі не за грошы, а за любоў. Людзі ўкладвалі душу, і яны да гэтага часу фанатыкі сваёй справы. Ніхто не патрабаваў у гэтым відзе спорту паміраць за Радзіму, сцяг – футбалісты атрымлівалі задавальненне і паступова пераходзілі на прафесійныя рэйкі. Галоўнае – не было ціску. І сёння беларусы менавіта гуляюць, а не выходзяць біцца з лозунгамі, – адзначыў Туміловіч.