Усе навіны

Дар'я Блашко: «Ведаю, што беларускія спартсмены супраць вайны, але не будуць гаварыць публiчна»

30 лістапада 2022, 09:58
1

Былая біятланістка зборнай Беларусі, якая цяпер выступае ў складзе ўкраінскай каманды, Дар'я Блашко расказала пра стаўленне беларускіх спартсменаў да вайны ва Украіне.

Нагадаем, з 24 лютага Расiя працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Ці чулі вы пра тое, што IBU можа дапусціць расiян і беларусаў да спаборніцтваў, калі яны асудзяць дзеянні сваіх краін?

– Гэта складаная абстаноўка. Мы ведаем, што калі спартсмены з Расіі і Беларусі раскрытыкуюць сваю ўладу, то яны ўвогуле не паедуць на Кубак свету.

У цэлым гэта быў бы паказнік таго, што яны супраць вайны, што яны не падтрымліваюць гэта. Я не ведаю, як было б лепей.

– Якое ваша стаўленне да гэтага?

– Шчыра кажучы, ведаю, што беларускія спартоўцы супраць вайны, я з імі мела зносіны.

Частка з іх дапамагала яшчэ ў пачатку вайны, калі я прасіла ў іх аб гэтым.

Некаторыя спартсмены пісалі ў першыя дні вайны, а з расійскай зборнай ніхто да гэтага часу не пісаў. Таму я ня ведаю іх адносін.

– Але я не бачыла ніводнай афіцыйнай заявы беларускіх біятланістаў пра вайну ва Украіне.

– Публічных зваротаў беларусаў не будзе. Гэтая сітуацыя аднолькавая, як для Расіі, так і для Беларусі.

Яны не будуць гаварыць пра гэта публічна, бо ўсю зборную проста нікуды не выпусцяць.

– Але некаторыя беларускія біятланісты з'ехалі на чэмпіянат Расіі.

– Вядома, яны паехалі на спаборніцтвы ў Расiю, таму што спаборніцкая практыка патрэбна.

Спартсмен павінен мець гэтую спаборніцкую практыку. Вядома, адхіленне спартсменаў з Расіі і Беларусі з'яўляецца добрым паказчыкам для свету.

Але што рабіць спартсменам, пакінутым без спаборніцтваў? Трэба разумець, што любы спартсмен, які быў бы ў падобнай сітуацыі, альбо скончыў бы кар'еру, альбо паехаў бы на спаборніцтвы туды, дзе яму дазваляюць стартаваць, – сказала Блашко.