Усе навіны

Антон Смольскі: «Мая мэта такая – бегчы хутка, страляць трапна»

24 снежня 2022, 18:07

Беларускі біятланіст Антон Смольскі падзяліўся меркаваннем аб суперспрынце Кубка Садружнасці. Спартсмен заняў другое месца.

– Суперспрынт – вельмі дынамічная і падступная гонка. Хуткая і дакладная стральба вырашае зыход гонкі. Над гэтымі кампанентамі мы працавалі дома. Таму цяжкасцей не адчулі.

Тулацін сёння па-сапраўднаму паказаў сябе. Вельмі рады за яго. Патэнцыял у Івана ёсць, як і залімітавая матывацыя. Аўсеенка сёння таксама праявіў мужнасць. Рабяты дадаюць. Але гэта не дзіўна. Яны выдатна трэніраваліся ўлетку. Цяпер паказваюць тое, што напрацавалі.

Узначаліць агульны залік Кубка Садружнасці – гэта крута. Але мая мэта такая – бегчы хутка, страляць трапна. Гэты план на кожную гонку, – сказаў Смольскі.