Усе навіны

Прэзідэнт СБР Майгураў: «Мы з Цыбульскім хочам прапанаваць вочную сустрэчу кіраўніцтву IBU на нейтральнай тэрыторыі»

26 снежня 2022, 23:57

Прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі Віктар Майгураў расказаў пра планы зладзіць вочную сустрэчу з кіраўніцтвам IBU разам кіраўніком БФБ Андрыянам Цыбульскім.

– Разам з кіраўніком беларускага біятлона Цыбульскім задавалі простыя пытанні ў верасні на кангрэсе IBU. Нам не адказалі, але ў неафіцыйных зносінах пацвярджаецца меркаванне іншых федэрацый, што не ўсё ад нас залежыць.

Цяпер у Разані з Андрыянам дамовіліся прапанаваць ім вочную сустрэчу пад канец студзеня – пачатку лютага. На нейтральнай тэрыторыі. Трымаем руку на пульсе.

– Накідалі спіс пытанняў, калі сустрэча адбудзецца?

– Пытанне асноўнае! Што мы павінны зрабіць для аднаўлення! Зразумела, што РУСАДА павінна цалкам аднавіцца, чаго цяпер няма. Усе гэтыя гісторыі ў адзін момант могуць быць скасаваныя. Пытанне пра формы ўзаемадзеяння. Яны пытаюцца, што вы там праводзіце з беларусамі. Ці паказваюць турніры ці не. Яны ўсе чытаюць, што пішацца пра біятлон, – сказаў Майгураў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.