Усе навіны

Варабей пра завяршэнне кар'еры: «Найбліжэйшыя гады 2-3 дакладна не буду пра гэта думаць, але шмат што ж не ад мяне залежыць, а ад кіраўніцтва нашага. Бегаю зараз на энтузіязме»

25 студзеня 2023, 11:33

Беларускі біятланіст Максім Варабей расказаў, ці збіраецца ён завяршаць кар'еру пасля гэтага сезона.

«Пра завяршэнне кар'еры я дакладна не думаў і бліжэйшыя гады 2-3 дакладна не буду пра гэта думаць, таму што, мне здаецца, што я яшчэ не занадта стары і даволі шмат сіл адчуваю, канкураваць яшчэ магу нядрэнна. Так што аб завяршэнні кар'еры я, сапраўды, не думаю. Яшчэ не збіраюся.

Многае ж яшчэ і не ад мяне залежыць, а ад кіраўніцтва нашага, не ведаю, як яны будуць на мяне далей глядзець. Калі б не было рызыкі і амбіцый, то я б ужо, напэўна, завяршыў кар'еру, таму што ўсе, напэўна, ведаюць, што я бегаю зараз на энтузіязме», – сказаў Варабей.