Усе навіны

Лобастаў пра мас-старт на Кубку Садружнасці: «Няма стабільнасці на агнявых рубяжах, а, калі добрыя кандыцыі, добрая гоначная форма, то гэта асабліва прыкра»

29 студзеня 2023, 14:47

Мікіта Лобастаў пракаментаваў свой выступ у мас-старце на 5-м этапе Кубка Садружнасці ў «Раўбічах». Прадстаўнік беларускай зборнай стаў 5-м, дапусціўшы 2 промахі.

«У прынцыпе, нядрэнная выйшла гонка. Задаволены вынікам, бо разумею, што магло быць з-за страляніны і горш.

Але адначасова і раздражнёны на сябе, што таксама лёгка патлумачыць. Няма стабільнасці на агнявых рубяжах, а, калі добрыя кандыцыі, добрая гоначная форма, то гэта асабліва прыкра. Бо з невялікай колькасцю промахаў рэальна было прэтэндаваць на медалі. Але, нажаль, памыляўся часцей, больш, чым дазволена абставінамі. Заўсёды непрыемна... Аднак, гэта біятлон, і я пакуль прамахваюся.

Аднак, зараз стан значна лепшы, адчуваю добрую форму. Спадзяюся, калі ўсё пайдзе добра, то ў лютым і сакавіку буду канкурэнтаздольны, здолею трымаць высокія хуткасці.

А пляны такія. Рыхтуемся ў «Раўбічах», бяжым тут чэмпіянат краіны. Потым Іжэўск, Цюмень і Ханты-Мансійск», – сказаў Лобастаў.