Усе навіны

Біятланіст зборнай Беларусі Лабастаў пра магчымы допуск беларускіх спартсменаў: «Пазіцыя МАК дастаткова неадназначная. У першую чаргу хочацца выступаць з наймацнейшымі»

13 красавіка 2023, 11:21

Біятланіст зборнай Беларусі Мікіта Лабастаў пракаментаваў крытэрыі МАК для допуску спартсменаў з Беларусі.

«Пазіцыя [МАК] дастаткова неадназначная. У першую чаргу хочацца выступаць з мацнейшымі спартсменамі на роўных умовах, а там ёсць момант па нядопуску да эстафетаў.

Мяркую, пакуль гэта не вырашыць усіх пытанняў, і яшчэ будуць думаць і прымаць нейкія іншыя рашэнні. Аптымальнага рашэння для ўсіх, я думаю, яшчэ няма», – сказаў Лабастаў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.