Усе навіны

Пераможца агульнага заліку Кубка IBU зможа выступіць на двух этапах Кубка свету

4 лістапада, 15:33

Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) апублікаваў абноўленыя правілы правядзення спаборніцтваў.

З сезона-2023/24 пераможцы агульнага заліку IBU змогуць выступіць на двух этапах Кубка свету (пункт 15.6.3) – яны атрымаюць дадатковую квоту.

Раней лідэр агульнага заліку Кубка IBU мог выступаць толькі на адным этапе КС.

Такім чынам, пераможцы леташняга заліку Кубка IBU шведка Тыльда Ёхансан і нарвежац Эндру Стрэмсхайм могуць выступіць на этапах у Эстэрсундзе і Хохфільцэне.

Новы сезон стартуе 25 лістапада.