Усе навіны

Дзмітрый Лазоўскі: «Засталося сабраць у кучу маю стральбу, і будзе ўсё нармальна»

24 лістапада, 14:14

Беларускі біятланіст Дзмітрый Лазоўскі расказаў пра сваю форму ў пачатку сезона.

– Дзмітрый, ці задаволеныя стартам сезона?

– Старт такі забойны атрымаўся, працоўны. Добра падышлі да пачатку. У мас-старце памыліўся на апошнім рубяжы двойчы, што нельга было рабіць, але вырашыў рызыкнуць, каб паспрабаваць у шасцёрку дакладна патрапіць, а можа, і пабіцца за тройку. Але ў гэтым выпадку рызыка не пайшла на карысць.

– Пасля гонкі вы даволі задуменны. Мусіць, у галаве праводзіце аналіз?

– Адразу зразумела, дзе памыліўся, калі глядзіш на маю статыстыку стральбы.

– У цэлым, добра атрымалася падрыхтавацца да новага сезону?

– Думаю, што нядрэнна. Функцыянальная гатоўнасць паказвае, што я на добрым узроўні. Засталося сабраць у кучу стральбу, і будзе ўсё нармальна.

– У першай гонцы на п'едэстале адразу двое беларусаў – Смольскі і Лабастаў. Шкада, што вы ім не склалі кампанію...

– Трэці беларус паспрабаваў туды забрацца, але не атрымалася. Вельмі рады за хлопцаў, было класна, – сказаў Лазоўскі.