Tribuna/Баскетбол/Блогі/Баскетбольная площадка/Cалаш збавіў у Францыі, Парахоўскі далёкі ад топ-формы ў Польшчы. Як баскетбалісты з Беларусі пачалі сезон у Еўропе

Cалаш збавіў у Францыі, Парахоўскі далёкі ад топ-формы ў Польшчы. Як баскетбалісты з Беларусі пачалі сезон у Еўропе

Усё складана.

Аўтар — KentYara98
10 лістапада, 12:02
Cалаш збавіў у Францыі, Парахоўскі далёкі ад топ-формы ў Польшчы. Як баскетбалісты з Беларусі пачалі сезон у Еўропе

Пакуль беларускі баскетбол церпіць ад санкцый, асобным яго прадстаўнікам усё ж удаецца прарвацца ў Стары Свет. Але прадстаўніцтва зусім сціплае, уласна, як і поспехі.

Максім Салаш перабраўся ў «Бурж» пасля паспяховага сезона ў Ніжнім Ноўгарадзе. Улетку да гульца праяўляў інтарэс ЦСКА, але, магчыма, чарговы сезон у ВТБ не моцна прыцягваў спартсмена, таму што ў выніку ён апынуўся ў Францыі.

«Бурж» выступае ў двух турнірах: чэмпіянаце і Еўракубку. У нацыянальным першынстве каманда ўжо правяла 10 матчаў і атрымала перамогу ў 7 з іх (гэта трэцья пазіцыя ў табліцы). Салаш выдаў шыкоўны старт: 18 пунктаў і 6 падбораў у дэбютнай гульні супраць «Ле Партэля», і 20 пунктаў у наступным матчы супраць «Левалуа». Затым эфектыўнасць беларускага форварда крыху спала, а ў нядаўнім матчы супраць «Раана» ён здолеў набраць толькі 2 пункты, здзейсніць 4 падборы і аддаць 2 выніковыя перадачы за 16 хвілін на паркеце.

З Еўракубкам справы ідуць больш сумна. Толькі ў матчы супраць «Трэнта» гулец здолеў пераадолець планку ў 10 пунктаў (13 у выніку плюс 4 падборы і 2 перахы). Тым не менш, «Бурж» пакуль ідзе 3-м у сваёй групе.

Крыху менш чым праз месяц каманда Салаша сустрэнецца з польскім «Шлёнскам», за які гуляе Арцём Парахоўскі. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну цэнтравы пакінуў расійскую «Парму» і вось ужо другі сезон праводзіць у камандзе з Уроцлава.

У «Шлёнска» жудасны пачатак сезона - 3 перамогі ў 10 матчах чэмпіянату Польшчы і 6 паразаў з 6 у Еўракубку. Каманда паспела змяніць галоўнага трэнера, але ўсё яшчэ пакутуе на паркеце. Сярэдняя статыстыка Парахоўскага ў гэтым сезоне таксама далёкая ад той, што звычайна чакаюць ад легіянера: 8.1 пункты і 4.1 падборы ў сярэднім у чэмпіянаце Польшчы і 7.2 пункты і 3.8 падборы ў Еўракубку.

Маленькі цікавы факт: ва Уроцлаве Парахоўскі працуе з Войтэкам Валехам, які амаль пяць сезонаў у «Мінску» памочнікам трэнера.

У Сербіі з беларускім пашпартам гуляе Віталь Лютыч. Форвард, які, здавалася, вось-вось скончыць кар'еру пасля сур'ёзнай траўмы, вярнуўся. У мінулым сезоне ён атрымліваў не надта шмат гульнявога часу ў «Ніжнім Ноўгарадзе», а ў гэтым вырашыў паспрабаваць свае сілы ў «Злаціборы».

Беларус «пыліць» першай лізе Сербіі з сярэдняй статыстыкай у 8.8 пункта і 4.3 асісты, а ў другім дывізіёне Адрыятычнай лігі ён набірае 13.5 пункты і 2.5 падборы за 24 хвіліны. «Злацібор» узначальвае табліцу абодвух турніраў.

Дзмітрый Рыўны - яшчэ адзін беларус, які скончыў навучанне ў ЗША - толькі на днях прыехаў у партугальскую «Віторыю», якая ідзе 5-й у чэмпіянаце Партугаліі.

Ну а ў польскай другой лізе бегае другі сезон бегае экс-гулец гродзенскага «Прынёмання» Дзмітрый Махнач.

Ён выступае за каманду «Кельцы», праўда, з вельмі сціплым перфомансам - у найлепшай для сябе гульні набраў 8 пунктаў і 5 падбораў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты