Tribuna/Баскетбол/Блогі/Баскетбольная площадка/«Мінск» падпісаў «сумнага клоўна» з Расіі. Правёў паўсезона без каманды і прапануе данаціць для Ізраіля

«Мінск» падпісаў «сумнага клоўна» з Расіі. Правёў паўсезона без каманды і прапануе данаціць для Ізраіля

А ячшэ любіць фатаграфавацца з плюшавымі мядзведзямі.

Аўтар — KentYara98
7 снежня, 17:26
«Мінск» падпісаў «сумнага клоўна» з Расіі. Правёў паўсезона без каманды і прапануе данаціць для Ізраіля

Баскетбольны «Мінск» працягвае свае пакуты ў Адзінай лізе ВТБ – 7 снежня беларуская каманда саступіла на сваёй пляцоўцы «Астане». Гэтая параза стала 15-й запар у новым сезоне – найгоршы старт для каманды за ўсю гісторыю яе ўдзелу у расійскім турніры.

Спрабуючы хоць неяк выратаваць становішча, мінчане падпісалі двух легіянераў: 20 лістапада ў Мінск з Ніжняга Ноўгарада прыехаў сербскі форвард Аляксандр Зечэвіч, а 6 снежня стала вядома пра падпісанне расійскага цэнтравога Арцёма Забеліна.

35-гадовы Забелін – ветэран расійскага баскетбола, які ўпершыню ў кар'еры выехаў гуляць за межы краіны. 20 гадоў сваёй прафесійнай дзейнасці гулец правёў у расійскіх клубах - «Аўтадоры», ЦСКА, «Лакаматыве», «Чырвоных крылах», «Парме» і іншых. Толькі ў двух сезонах за карʼеру ягоная сярэдняя статыстыка перавальвала за 10 пунктаў за гульню, і толькі адзін з іх быў у камандзе Адзінай лігі ВТБ – выступаючы ў сезоне-2019/20 за «Парму» з Пермі, цэнтравы прыносіў у скарбонку калектыва 10.4 пункты і 3.7 падборы.

Мінулы сезон расіянін правёў у казанскім УНІКСе, дзе выйшаў на паркет у 7 гульнях з сярэдняй статыстыкай у 2.3 пункты за 5.30 хвілін, але паспеў стаць чэмпіёнам лігі.

Улетку Забелін перанёс аперацыю на спіне. Як паведамлялі расійскія медыі, гэта не дазволіла перайсці ў адзін з клубаў Ізраіля. Ці звязаныя далейшыя планы цэнтравога з гэтай краінай, невядома, але ў сваім інстаграм-акаўнце расійскі гуляц размясціў спасылку на платформу, дзе можна заданаціць рознымі ізраільскім ініцыятывам, якія дапамагаюць людзям пасля нападу на краіну ХАМАС.

У адным з інтэрвʼю Забелін распавядаў, што лічыць сябе сумным клоўнам і мае слабасць да японскіх мультфільмаў анімэ. Галоўнае, лічыць цэнтравы, глядзець іх з субтытрамі. А яшчэ назваў свае любімыя дадаткі – Spotify, Netflix і Youtube. З першымі двума расіяніну будзе цяжка і ў Мінску – абодва сэрвісы сыйшлі з Расіі і Беларусі пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Затоеў інстаграм, які час ад часу напаўняе гулец, можна будзе заходзіць без VPN – у Беларусі сэрвіс не падвергся блакаванню.

На старонцы ў гэтай сетцы можна заўважыць яшчэ адну маленькую дэталь – двухмятровы баскетбаліст вельмі любіць фатаграфавацца з плюшавымі мядзведзямі. Такія здымкі ёсць у яго з медыядней у Саратаве, Пермі і Казані.

Забелін не адзіны легіянер з расійскім пашпартам у складзе мінчукоў. У пачатку сезона беларусы падпісалі плэймэкера Ягора Матавілава, які правёў мінулы сезон у «Енісеі».

Дэбютаваць за экс-«драконаў» цэнтравы мог матчам супраць «Астаны», але яго не выявілася нават у заяўцы. Мінчукі без навічка дацягнулі да авертайма, але там усё ж такі саступілі - 84:89.

Іншыя пасты блога

Усе пасты