Tribuna/Баскетбол/Блогі/Баскетбольная площадка/Баскетбольнаму «Мінску» зладзілі на экскурсію на завод, але матывацыя не спрацавала – каманда зноў буйна прайграла

Баскетбольнаму «Мінску» зладзілі на экскурсію на завод, але матывацыя не спрацавала – каманда зноў буйна прайграла

Экс-«цмокі» працягваюць сваё падзенне.

Аўтар — Pam-pam
30 студзеня, 21:52
Баскетбольнаму «Мінску» зладзілі на экскурсію на завод, але матывацыя не спрацавала – каманда зноў буйна прайграла

Баскетбольны «Мінск» працягвае перапісваць антырэкорды – не дапамагла ні змена галоўнага трэнера, ні ракіроўка кіраўніцтва.

24 студзеня экс-«цмокі» на выездзе буйна прайгралі краснадарскаму «Лакаматыву» (59:95), а па вяртанні гульцоў чакаў сюрпрыз – каманду адправілі на экскурсію на «Мінскі трактарны завод». Сярод «шчасліўчыкаў» апынуліся не толькі прадстаўнікі асноўнай мужчынскай каманды, але яшчэ жаночай і рэзервовай.

Гульцам паказалі вытворчыя цэхі завода.

Пазнаёмілі з яго гісторыяй.

І паказалі гатовую прадукцыю.

Карыстальнікі сацсетак адразу выказалі здагадку, што такім чынам гульцам абмалявалі магчымыя перспектывы пасля правальнага сезона.

Што ж, калі гэта і была спроба матываваць баскетбалістаў, то яна з трэскам правалілася. Ужо праз 2 дні мінчане на хатняй арэне саступілі пермскай «Парме» – 59:88. У рамках рэгуляркі «Мінску» засталося правесці сустрэчу супраць саратаўскага «Аўтадора», якая адбудзецца 3 лютага. Затым яго чакае другі тур, у якім 8 каманд разыграюць паміж сабой 4 месцы ў плэй-ін.

Пасля 25 гульняў у «Мінска» ўсё яшчэ 0 у графе перамогі – гэта антырэкорд каманды за ўвесь час удзелу ў расійскім турніры.

Іншыя пасты блога

Усе пасты