Tribuna/Гандбол/Блогі/Сега Мега Драйв/Такое рэдка ўбачыш: брамнік «Мяшкова» зрабіў два сэйвы пасля аднаго (!) кідка з сяміметровага
Відэа

Такое рэдка ўбачыш: брамнік «Мяшкова» зрабіў два сэйвы пасля аднаго (!) кідка з сяміметровага

Герой эпізода – Усік.

Аўтар — Alex Zagorski
14 кастрычніка, 11:34
Такое рэдка ўбачыш: брамнік «Мяшкова» зрабіў два сэйвы пасля аднаго (!) кідка з сяміметровага

У 6-м туры чэмпіянату Беларусі па гандболе «Мяшкоў-Брэст» адолеў РДУАР-2006 – 46:30. Пры ліку 45:28 яскрава паказаў сябе брамнік мяшкоўцаў Ілля Усік: пасля яго сэйва з сяміметровага мяч пайшоў ў сетку, але брамнік у прыгожым скачку выцягнуў снарад са стужкі.

25-гадовы Усік з'яўляецца выхаванцам «Мяшкова». З гэтай камандай чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Беларусі (2020-2023), двойчы уладальнікам Кубку (2020, 2021) і Суперкубку краіны (2022, 2023), пераможцам саслабелай праз вайну SEHA – Gazprom League (2023). У 2022-м Усік быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі, пасля чаго працягнуў кантракт з берасцейцамі да лета-2024.

«Мяшкоўцы» атрымалі шэсць перамог запар у бягучым сезоне ЧБ і цяпер займаюць другое месца ў табліцы. Першым ідзе СКА-Мінск, у якога таксама шэсць перамог, але лепшая розніца закінутых/прапушчаных мячоў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты