Tribuna/Футбол/Блогі/Бундэсліга. Беларускі варыянт/Дзень дурня. Навіны бундэслігі за 1 красавіка

Дзень дурня. Навіны бундэслігі за 1 красавіка

«Аўгсбург» без еўракубкаў, шэйхі ў «Барусіі» і іншае ў кароткім аглядзе сур’ёзных і не вельмі навін.

Аўтар — Andrey Kandratsenia
2 красавіка 2015, 21:33
Дзень дурня. Навіны бундэслігі за 1 красавіка

Дортмунд блізкі да пагаднення з групай арабскіх бізнэсмэнаў

Ад прадстаўнікоў “Баварыі” стала вядома, што “Барусія” гатовая прадаць 49% сваіх акцыі групе бізнэсмэнаў з Арабскіх Эміратаў. Гаворка ідзе пра пагадненне на сотні мільёнаў еўра.

– У сувязі з велізарнымі фінансавымі магчымасцямі “Баварыі”, каб заставацца канкурэнтаздольнымі, мы вымушаны шукаць новыя мадэлі валодання клубам. Тое самае і з бундэслігай, турнір будзе заставацца прывабным, толькі калі канкурэнты не будуць адставаць ад “Баварыі”, – заявіў прадстаўнік Дортумунда.

Таксама ў сетку трапіла відэа інтэрв’ю аднаго з шэйхаў з якога вядома, што ў планах перанос Вештфален-штадзіўма цалкам у Дубаі.

 “Кёльн” назаве свой стадыён у гонар Лукаса Падольскі

Па інфармацыі sportbuzzer.de з наступнага сезона, прынамсі на адзін год, стадыён “Кёльна” будзе называцца Lukas-Podolski-Stadion.

Лукас правёў за кёльнскі клуб 169 матчаў, у якіх забіў 79 галоў. І хаця апошнім часам Падольскі выступае за мяжой, яго часта можна пабачыць на дамашніх матчах казлоў.

“Аўгсбург” адмовіцца ад ўдзела ў еўракубках

Пасля 26 тураў “Аўгсбург” ідзе на шостым месцы, якое дае магчымасць удзелу ў Лізе Еўропы. Але ў заяве апублікаванай на афіцыйным сайце клубу гаворыцца аб тым, што клуб у любым выпадку не будзе выступаць у еўракубках.

Прэзідэнт клуба Клаўс Хофман патлумачыў што на тое ёсць як спартыўныя так і эканамічныя прычыны і падкрэсліў што галоўная мэта “Аўгсбурга” – замацавацца ў бундэслізе і толькі потым ставіць нейкія больш сур’ёзныя. Спартыўны дырэктар Штэфан Ройтэр дадаў, што ёсць шмат прыкладаў таго як клубы правальвалі выступленне ў бундэслізе з-за ўдзелу ў еўракубках.

Капітан Паўл Верхаг: “Усе размовы пра месца ў Лізе Еўропы ці нават Лізе Чэмпіёнаў, толькі раздражняюць футбалістаў. У першую чаргу мы павінны спытаць сябе чаму мы ўвогуле павінны кваліфікавацца ў еўракубкі, у Еўропе нас ніхто не ведае”.

 Дэві Зельке пераходзіць у РБ Ляйпцыг

Апошняя навіна крыху іншага тыпу. Шматабяцаючы талент “Вэрдэра” і ўсялякіх U-зборных Германіі наступны сезон пачне ў амбіцыйным клубе з Ляйпцыгу, хутчэй за ўсё ў другой бундэслізе. Брэменскі клуб атрымае кампенсацыю памерам каля 6 мільёнаў еўра. Афіцыйны сайт “Вэрдэра” заяўляе, што гэта той тып трансфера, ад якога выйграюць ўсе бакі.

Гэта верагодна толькі пачатак актыўнай трансфернай палітыкі клуба з усходняй Германіі, далей будзе болей, і разам з трансферамі будзе расці колькасць фанатскіх пратэстаў супраць грошай аўстрыйскага канцэрну.

Іншыя пасты блога

Што не так у Дортмундзе
17 снежня 2014, 16:48
7
Наперадзе планеты ўсёй!
6 лістапада 2014, 15:24
1 тур. Пачынаем!
26 жніўня 2014, 01:53
4
Дортмунд 2-0 Мюнхен
15 жніўня 2014, 00:58
Аднаўленне працы
21 ліпеня 2014, 01:52
Усе пасты