Tribuna/Футбол/Блогі/Як заўзятары «Рэала» адрэагвалі на вяртанне Куртуа: большасць каментарыяў пра Луніна

Як заўзятары «Рэала» адрэагвалі на вяртанне Куртуа: большасць каментарыяў пра Луніна

Падаецца, украінскі герой ЛЧ заваяваў сімпатыі фанатаў

Аўтар — Mojše Kulbak
5 траўня, 14:31
Як заўзятары «Рэала» адрэагвалі на вяртанне Куртуа: большасць каментарыяў пра Луніна

Учора Цібо Куртуа ўпершыню за 9 месяцаў вярнуўся ў стартавы склад мадрыдскага «Рэала». Праз траўму і рэцыдыў галкіпер апошні раз гуляў 3 жніўня мінулага года. Супраць «Кадыса» ён адыграў увесь матч і пакінуў браму сухой.

«Вяршковыя» прысвяцілі асобны пост вяртанню асноўнага галкіпера.

Наўрад, яны чакалі, што большасць каментарыяў будзе прысвечана ўкраінскаму брамніку Андрэю Луніну, які няблага сябе паказаў цягам сезону.

«Кнопка павагі Луніну».

«На маю думку, Лунін недаацэнены і мае згуляць з «Баварыяй».

«Лунін лепей».

«Я люблю цябе, Цібо, але мой брамнік гэтай ЛЧ – Лунін!»

«Куртуа, Лунін заняў твае месца, браце».

«Лунін > Куртуа (фанат Мадрыда)»

А хто вам больш падабаецца?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты