Tribuna/Футбол/Блогі/Хлопчык з асаблівасцямі развіцця адсвяткаваў перамогу над ПСЖ разам з гульцамі «Тулузы». Яго выцягнулі проста з трыбун

Хлопчык з асаблівасцямі развіцця адсвяткаваў перамогу над ПСЖ разам з гульцамі «Тулузы». Яго выцягнулі проста з трыбун

Гэты дзень ён запомніць надоўга.

Аўтар — Sam_Na_Sam
13 траўня, 23:02
Хлопчык з асаблівасцямі развіцця адсвяткаваў перамогу над ПСЖ разам з гульцамі «Тулузы». Яго выцягнулі проста з трыбун

У 33 туры чэмпіянату Францыі ПСЖ прымаў на сваім полі «Тулузу». Гэты матч запомніўся маляўнічым развітаннем парыжан са сваёй зоркай Кіліянам Мбапэ, якое складана было не заўважыць. Але быў у гэтай сустрэчы яшчэ адзін кранальны эпізод. Госці дабіліся валявой перамогі, а адсвяткавалі яе разам з маленьким заўзятарам. Футбалісты Тулузы заўважылі хлопчыка з асаблівасцямі развіцця на трыбунах і запрасілі ў сваю шумную кампанію. Спачатку малы трошкі саромеўся, але потым разняволіўся і праз некалькі хвілін ужо скакаў разам са сваімі новымі сябрамі.

Гэты дзень ён запомніць надоўга.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты