Tribuna/Тэніс/Блогі/«Ралан Гарос» толькі стартаваў, а самы прыгожы розыгрыш ужо адбыўся. У італьянца Агаменоне атрымаўся шалёны ўдар

«Ралан Гарос» толькі стартаваў, а самы прыгожы розыгрыш ужо адбыўся. У італьянца Агаменоне атрымаўся шалёны ўдар

Апладзіраваў нават супернік.

Аўтар — Sam_Na_Sam
21 траўня, 15:00
«Ралан Гарос» толькі стартаваў, а самы прыгожы розыгрыш ужо адбыўся. У італьянца Агаменоне атрымаўся шалёны ўдар

Турнір «Вялікага шлема» ў Францыі пачаўся некалькі дзён таму. Цяпер у разгары матчы кваліфікацыі. Вельмі шмат увагі прыкавана да Рафаэля Надаля, які заваяваў ў Парыжы ажно 14 тытулаў. Але ёсць на што паглядзець і на іншых кортах. Не на жарт засекліся паміж сабой аўстрыец Дамінік Цім і італьянец Франка Агаменоне. Апошні ў гэтым матчы быў андэрдогам, але менавіта ў яго атрымалася сарваць самыя гучныя апладысменты. Пасля мяккага ўдару пад заднюю лінію ад Ціма 31-гадовы тэнісіст накіраваўся за мячом і зрабіў складаны ўдар. І патрапіў роўна ў калідор паміж супернікам і бакавой лініяй корта. Бліскуча!

Апладзіраваў нават супернік Цім. Агаменоне ж ўзяў адзін сэт, але матч прайграў. Затое сваім шыкоўным ударам упрыгожыў «Ралан Гарос-2024». Такія розыгрышы здараюцца можа некалькі разоў за кар'еру.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты