Tribuna/Футбол/Блогі/Беларускiя гульцы двойчы за дзень вызначылi вынiк у дадчас у Казахстане – якая гармата ад Грамыкi!

Беларускiя гульцы двойчы за дзень вызначылi вынiк у дадчас у Казахстане – якая гармата ад Грамыкi!

Найлепшым прызналi i Корзуна.

Аўтар — Sam_Na_Sam
12 траўня, 21:14
Беларускiя гульцы двойчы за дзень вызначылi вынiк у дадчас у Казахстане – якая гармата ад Грамыкi!

12 траўня прайшлi матчы 8 тура чэмпiяната Казахстана. I дзве з сустрэч яднаў адзiн сцэнарый: вынiк там вызначыўся праз гол беларускага гульца ў дададзены час.

Мікіта Корзун перабраўся ў Казахстан гэтай зімой i адразу стаў у «Елімаі» жалезна асноўным – правёў усе матчы чэмпіянату ад званка да званка. Няапярэдадні паўабаронца сваім голам вывеў каманду ў паўфінал Кубка. А цяпер забiў дэбютны мяч у КПЛ. У матчы супраць «Шахцёра» з Караганды Корзун ударам галавой пасля падачы з вуглавога дазволiў «Елiмаю» вырваць перамогу (2:1) на 90+7-й хвіліне. Корзуна прызналі найлепшым гульцом сустрэчы, а яго каманда такім драматычным чынам паднялася на другое месца.

«Кайсар» жа знаходзіцца на перадапошнiм месцы табліцы. Сёння каманда Валерыя Грамыкі білася з «Астаной». Клуб Макса Эбонга выйшаў наперад у пачатку другога тайма. Але на 90+3-й хвiлiне атрымаў эфэктны адказ ад Грамыкі, якi працягнуў мяч з глыбіні і магутна зарадзіў з метраў 20 у далёкі кут. Шыкоўная гармата паўабаронцы прынесла «Кайсару» нічыю (1:1). Грамыку таксама аддалі прыз найлепшаму гульцу матчу.

А вам які з гэтых галоў спадабаўся больш?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты