Tribuna/Футбол/Блогі/Разгром у Дэбрэцэне. Роўна 22 гады таму Беларусь правяла адзін з найлепшых спарынгаў у сваёй гісторыі

Разгром у Дэбрэцэне. Роўна 22 гады таму Беларусь правяла адзін з найлепшых спарынгаў у сваёй гісторыі

Паглядзіце, якім моцным тады быў склад.

Аўтар — Sam_Na_Sam
17 красавіка, 14:56
Разгром у Дэбрэцэне. Роўна 22 гады таму Беларусь правяла адзін з найлепшых спарынгаў у сваёй гісторыі

Перамогі зборнай Беларусі над Францыяй, Нідэрландамі і Польшчай памятаюць усе. Зразумела, гэта былі афіцыйныя матчы. І ўсё ж, часцей беларускія футбалісты праяўлялі сябе ў таварняках. Адна з такіх феерычных гульняў адбылася ў Дэбрэцэне супраць Венгрыі 17 красавіка 2002 года. Па-першае, паглядзіце, якім моцным тады быў склад зборнай. У аснове выйшлі 11 легіянераў. Прычым, шмат хто з еўрапейскіх чэмпіянатаў. Ці хутка такое паўторыцца?

Спарынг атрымаўся вельмі відовішчным. А каманда Эдуарда Малафеева паказала, што добрая не толькі імёнамі. На хуткі гол венграў беларусы адказалі ажно пяццю. Замест дзяржаўнага хлопцы праспявалі гімн атацы.

У канцоўцы гаспадары рэалізавалі пенальці. Зрабіў гэта Міклаш Фехер. Яго імя таксама можа быць вам знаёма. Сэрца форварда «Бенфікі» спынілася прама падчас матчу праз два гады.

Наўрад ці зборная Беларусі ў хуткім часе зможа паўтарыць той поспех. У рэйтынгу ФІФА венгры цяпер на 26-м месцы, а каманда Алоса толькі на 96-м.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты