Tribuna/Футбол/Блогі/«Арыс» Шпілеўскага ладзіць трэніроўкі для дзяцей з аўтызмам. Беларускі спецыяліст паўдзельнічаў у першым занятку

«Арыс» Шпілеўскага ладзіць трэніроўкі для дзяцей з аўтызмам. Беларускі спецыяліст паўдзельнічаў у першым занятку

Вельмі важная ініцыятыва чэмпіёнаў Кіпра.

Аўтар — Sam_Na_Sam
8 красавіка, 21:34
«Арыс» Шпілеўскага ладзіць трэніроўкі для дзяцей з аўтызмам. Беларускі спецыяліст паўдзельнічаў у першым занятку

Кіпрскі «Арыс» пачаў прыцягваць да заняткаў па футболе дзяцей-аўтыстаў яшчэ ў мінулым сезоне. Але з нядаўніх часоў трэніроўкі праводзяцца рэгулярна, кожны тыдзень. У клубе ўпэўнены, што гэтыя нефармальныя сустрэчы дазваляюць не толькі наблізіць дзяцей да спорту, але і павысіць узровень іх прыняцця з боку іншых малых і грамадства ўвогуле. На адкрыцці праекта былі і яго аўтары, і футбалісты, і галоўны трэнер каманды Аляксей Шпілеўскі. Беларускі спецыяліст не толькі выконваў прадстаўнічую ролю, але і з задавальненнем ганяў мяч разам з дзецьмі.

Прыемна назіраць, як прафесійныя клубы клапацяцца аб асаблівых дзецях і удзяляюць ім увагу. Добра, калі футбол – гэта не толькі пра грошы.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты