Tribuna/Футбол/Блогі/Беларуска забіла гол у чэмпіянаце Расіі ўдарам з бакавой лініі. За каўнер атрымала яе зямлячка

Беларуска забіла гол у чэмпіянаце Расіі ўдарам з бакавой лініі. За каўнер атрымала яе зямлячка

Нечаканачка.

Аўтар — Sam_Na_Sam
27 красавіка, 22:06
Беларуска забіла гол у чэмпіянаце Расіі ўдарам з бакавой лініі. За каўнер атрымала яе зямлячка

Ці помніце вы, як Андрэй Шаўчэнка не пусціў на ЧЕ-2000 зборную Расіі? Дык вось, беларуска Лізавета Сяргейчык паўтарыла той легендарны ўдар украінца. А яе зямлячка Лізавета Сяўко згуляла гэтак жа няўпэўнена, як Аляксандр Філімонаў. Наўрад ці яна чакала прамы ўдар па сваіх варотах з кропкі ў метры ад бакавой лініі. Але менавіта так усё і здарылася. Калі б брамніца казанскага «Рубіну» не зрабіла некалькі крокаў насустрач мячу, кур'ёзу можна было пазбегнуць.

Для параўнання.

Цуда-гол футбалісткі зборнай Беларусі Сяргейчык паклаў пачатак перамогі пермскай «Зоркі». Матч скончыўся з лікам 4:2.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты