Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Паліцэйскае суправаджэнне, асобны пакой для размінкі, дапамога аднаклубніку ў WhatsApp-чаце. Дэталі першых дзён Месі ў Маямі

Паліцэйскае суправаджэнне, асобны пакой для размінкі, дапамога аднаклубніку ў WhatsApp-чаце. Дэталі першых дзён Месі ў Маямі

Найцікавейшыя інсайды.

Аўтар — Бона Сфорца
30 ліпеня, 10:44
Паліцэйскае суправаджэнне, асобны пакой для размінкі, дапамога аднаклубніку ў WhatsApp-чаце. Дэталі першых дзён Месі ў Маямі

Вядучае спартыўнае выданне The Athletic расказала шэраг гісторый пра першыя дні Ліянеля Месі ў «Інтэр» Маямі.

Абралі самае цікавае.

🔹 Першая гісторыя, якую распавядаюць у матэрыяле – пра тое, як нападаючы «Інтэра» Леанарда Кампана спрабаваў у групавым чаце футбалістаў клуба ў WhatsApp дастаць некалькі квіткоў на прадстаўленне Месі. Нечакана для ўсіх, яму адказаў сам Леа – спытаўшы, колькі квіткоў таму трэба. «Я нават не ведаў, што Месі ўжо быў у групавым чаце. Я яшчэ падумаў: «Ого». Яны знаёмыя два-тры дні. Тое, як ён прадэманстраваў шчодрасць – выдатны першы прыклад таго, кім ён з’яўляецца», – апісаў сітуацыю правы абаронца «Інтэра» ДэАндрэ Эдлін.

У рэшце рэшт, усе гульцы «Інтэра» бягом захавалі нумар Месі пад рознымі псеўданімамі – каб, у выпадку ўзлому або страты тэлефона, ніхто не змог даведацца.

Ці выкарыстоўвае Месі стыкеры ў WhatsApp – пакуль невядома.

🔹 Уплыў аргентынца на іншых гульцоў «Інтэра» таксама неверагодны. У першы дзень трэніровак Леа прыехаў першым на трэніроўку – у 7 раніцы. Толькі адзін гулец, 18-гадовы мясцовы выхаванец Бенджамін Крэмаскі, прыехаў у той дзень прыкладна ў той жа час. На наступны дзень яшчэ некалькі гульцоў «Інтэра» ужо таксама былі на базе, а 7-й гадзіне.

Уласна, саўладальнік клуба Хорхе Мас распавёў выданню, што Месі жыве за 10 хвілін ад трэніровачнай базы, а сваёй мэтай паставіў не проста інтэгравацца ў каманду, а яшчэ і быць лідарам. Напрыклад, пасля трэніровак ён разам з Серджы Бускетсам застаюцца, каб папрацаваць з гульцамі акадэміі.

🔹 Акрамя таго, Месі і ў калектыве, і ў распранальні спрабуе пазіцыянаваць сябе як «аднаго са сваіх». Аднойчы гульцы «Інтэра» нерваваліся, думаючы, ці варта падказаць Леа, што ён надзеў манішку задам наперад. У рэшце рэшт, яны гэта зрабілі – і пасмяяліся ўсе разам з Месі.

🔹 Іншая гісторыя – тое, як Месі пасля матчу з «Крус Асуль» прысвяціў свой гол і перамогу 20-гадоваму аднаклубніку Яну Фрэю, які ў матчы ўжо трэці раз у кар’еры парваў крыжы. У распранальні каманда таксама сфатаграфавалася ў падтрымку Фрэя – яго футболку трымаў менавіта Леа.

🔹 Аднак прыход Месі прыўнёс у жыццё каманды і некалькі змен, у прыватнасці бяспекі. Калі раней гульцы «Інтэра» збіраліся на базе і ішлі пешшу на матч на стадыён праз імправізаваны калідор фанатаў, то зараз яны едуць аўтобусам дыстанцыю, якую пераадолець пешшу, верагодна, хутчэй. Прыкладна яна выглядае вось так:

🔹 Падчас матчу ахоўнікі запаўнялі стадыён да, падчас і пасля матчу. Перад гульнёй Месі і Бускетс не разміналіся з усімі на полі – засталіся ў асобным пакоі, дзе мелі магчымасць зрабіць гэта без «перажыванняў за бяспеку». А ў перапынку, калі ўсё ж выйшлі размінацца на поле, яго акружылі ахоўнікі. Гавораць, што справядліва – сама меней трох чалавек затрымалі за спробы выбегчы на поле.

Па-за матчамі аховы на базе таксама стала больш, у тым ліку ўзброенай. А аўтамабіль Месі па дарозе на базу і назад суправаджае паліцыя.

Іншыя пасты блога

Усе пасты